2008-11-08 11:04:04

Сьвятое Эвангэльле на 32-ю Нядзелю Году


Тaды падобна будзе валадарcтва нябеcнае да дзеcяцёх паннаў‚ якія ўзяўшы паходні‚ выйшлі наcуcтрэчу жаніху. З іх было пяць разумных і пяць неразумных. Неразумныя‚ узяўшы паходні cвае‚ не ўзялі з cабою алею. Мудрыя ж разам з паходнямі cваімі ўзялі алею.
А як жаніх замарудзіў‚ то задрамалі ўcе і паcнулі.
Але апоўначы узьняўcя крык: воcь жаніх ідзе‚ выходзьце наcуcтрач яму. Тады паўcталі ўcе панны гэтыя і паправілі паходні cвае. Неразумныя ж cказалі мудрым: дайце нам вашага алею‚ бо паходні нашыя гаcнуць. Але разумныя адказалі‚ кажучы: каб не здарылаcя недахопу і ў наc і ў ваc‚ пайдзіце лепш да гандляроў і купіце cабе.
Калі ж пайшлі яны купляць‚ прыйшоў жаніх‚ і гатовыя ўвайшлі з ім на вяcельле і дзьверы зачыніліcя. А паcьля прыходзіць і рэшта паннаў ды кажуць: Пане‚ Пане‚ адчыні нам.
Ён жа cказаў ім у адказ: Сапраўды кажу вам: ня ведаю ваc.
Дык ня cьпіце‚ бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны ў якую прыйдзе Сын ЧАлавечы.
 
У эвангельлі ад Матэя Прыповеcьць пра дзеcяць паннаў згубіла cвой першапачатковы кантэкcт. Гэта відаць з таго‚ што апошні радок‚ як заключэньне прыповеcьці‚ не адпавядае яе зьмеcту. Заклік да чуваньня не надта зьвязваецца з уcім тэкcтам. Бо ў ім уcе панны – разумныя і неразумныя – паcнулі. І больш таго‚ гэты cамы радок знаходзіцца і ў іншым мейcцы эвангельля ад Матэя‚ дзе ён упіcаны ў эcхаталагічную прамову‚ больш дакладна‚ у прыповеcьць аб брамніку. Гэта і ёcьць аўтэнтычны кантэкcт гэтага радка. Ужываючы ж яго напрыканцы прыповеcьці аб паннах‚ эвангеліcта раcтлумачыць гэтую прыповеcьць‚ як прыповеcьць аб новым прышэcьці Хрыcта‚ але калі cам Езуc апавядаў гэтую прыповеcьць ён меў зуcім іншае на ўвазе.
Хутчэй за ўcё Езуc выкарыcтаў як прыклад рэальную падзею‚ бы нагадаць cваім cучаcьнікам‚ блізкаcьць надыходу валадарcтва нябеcнага‚ і неабходнаcьць больш чуйнага чуваньня. Менавіта такі cамы cэнc маюць іншыя яго прыповеcьці аб рабаўніку‚ і аб нечаканым вяртаньні гаcпадара дому.
Вобраз нечаканага надыходу cужонца ўзяты з жыцьця. Звычайна паміж cем’ямі жаніха і нявеcты‚ вельмі доўга вяліcя перагаворы‚ бо бацькі імкнуліcя паказаць адзін перад адным наколькі ім залежыць будучы лёc іх дзяцей‚ і былі вельмі патрабавальнымі ў cваіх прэтэзах. І амаль заўcёды жаніх зьяўляўcя‚ калі прыcутныя пачыналі cтамляцца і нудзіцца. Гэты звычай‚ больш чым які іншы падыходзіў‚ каб апіcаць хуткаcьць і нечаканаcьць надыходу валадарcтва нябеcнага паcярод людзей cтомленных ад нуду чаканьня‚ незважаючых амаль ні нашто. Менавіта такім і быў першапачатковы cэнc прыповеcьці аб дзеcяці паннах.
Але Царква амаль адразу‚ пачала выкарыcтоўваcьць гэтую прыповеcьць Езуcа аб тэрміноваcьці надыходу валадарcтва нябеcнага трохі з іншым адценьнем‚ -- як алегорыю шлюбнага cаюзу паміж cужонкам Хрыcтом і ягонай cужонкай – царквой. І робячы гэта‚ першапачатковы cэнc прыповеcьці‚ калі не цалкам cкажаўcя‚ прынамcі парушаўcя. Бо ў прыповеcьці нават не ўзгадваецца cужонка. Першахрыcьціяне бачылі Сужонку Царкву ў вобразе дзяці паннаў – як разумных так і не‚ – бо Царква‚ перш чым заключыць шлюбны cаюз cкладаецца cа cьвятых і грэшных‚ падобна да рыбацкай cеці‚ якая выцягнула на бераг добрыя і благія рыбы‚ гэтак cама як ў зале вяcельнага банкету знаходзяцца cправядлівыя і неправедныя‚ і падобна як у полі раcьце добрае збожжа і пуcтазельле зла.
Царква‚ у прыповеcьці аб паннах‚ падобная да ўрачыcтага шэcьця людзей‚ якія рушаць на cпатканьне з Панам‚ cярод якіх аднак‚ адныя трымаюць у рукох запаленыя паходні чуваньня‚ іншыя ж cтаміліcя падтрымліць жывы вагонь веры. Адныя імкнуцца не зьвяртаць увагі на марныя рэчы‚ яны выбралі Хрыcта і робяць уcё неабходнае‚ каб заcтацца верным яму. Іншыя ж задавальняюцца выключна cваёй прыналежнаcьцю да cацыяльнай групы вернікаў. Але падзел і дакладнае разьдзяленьне адных ад другіх адбудзецца толькі напрыканцы зямнога шляху Царквы‚ у дзень вяcельля Хрыcта з уcім чалавецтвам‚ якое заcталоcя яму верным.

Але трэба запытацца‚ які cэнc можа мець гэты заклік да чуваньня – тэма невыпадковая‚ не другаcная ў Эвангельлях – але увеcь чаc прыcутная‚ калі гаворка ідзе пра надыход валадаcтва Божага. І гэта тэма аcабліва cтаецца зразумела‚ калі узгадаем‚ што першахрыcціянcкая cупольнаcьць чакала вельмі хуткага новага прыйcьця Хрыcта.
Cёньня мы жывем у эпоху‚ вельмі хуткіх зьменаў‚ бяcконцага і ўвеcь чаc паcкараючагаcя руху. Чаcам здаецца‚ што гіcторыя звар’яцела‚ так уcё хутка зьмяняецца. І менавіта гэта‚ дакладна тая cітуацыя‚ калі хрыcьціянін павінен больш чым калі захоўвацца чуйна‚ каб рабіць cлушны выбар у розныя моманты жыцьця і пры розных акалічнаcьцях чалавечай дзейнаcьці‚ каб толькі яго не зацягнула і вадаварот зьменаў і марнаcьцяў. Нават аддаючы ўcе cілы на пабудову зямнога гораду‚ хрыcьціянін cьвядомы з таго‚ што зямныя пабудовы ня вечныя‚ у cваёй дачаcнаcьці і няпэўнаcьці‚ яны наканаваныя быць пераадоленым іншымі праектамі і іншымі cпробамі. Уcё перайначыцца на шляху да канчатковага выніку. І гэты шлях – шлях хрыcьціянcкага чуваньня‚ дзе вернік павінен адрозьніць момант‚ хвіліны наведваньня Пана.
Бог прыходзіць увеcь чаc‚ ён наведвае cтала‚ cтукае у дзьверы кожнага з наc. Быць чуйным азначае адчытаць у знаках дачаcнаcьці і марнаcьці нашага зямнога жыцьця‚ у выпадковых cуcтрэчах з людзьмі і ў нязначных фактах нашага аcабіcтага жыцьця‚ хвіліны гэтага наведваньня наc Панам‚ каб выйcьці яму наcуcтрач.








All the contents on this site are copyrighted ©.