7-га лістапада Папа Бэнэдыкт 16 прыняў на прыватнай аўдыенцыі новага пасла Літвы
пры Ватыкане. Ім ёсьць Вітаўтас Алішаўскас, які склаў вярыцельныя граматы. У сваёй
прамове да новага пасла Літвы Сьвяцейшы Айцец сказаў, што як “для Літвы, так і для
цэлай Эўропы зьбераганьне памяці аб гісторыі, якая гэтую Эўропу сфармавала, мае жывотнае
значэньне. Дзякуючы гэтаму краіны Эўропы змогуць зьберагчы сваю сапраўдную тоеснасьць”.
Далей Папа прыпомніў значэньне веры для Літоўцаў у іхняй хрысьціянскай гісторыі, якая
сягае часоў Сьвятога Казіміра ды яшчэ даўнейшых. У наступных стагоддзях гэтая вера
падтрымлівала іх ў часе чужой дамінацыі, дапамагаючы ім зьберагчы і ўзмацаваць сваю
тоеснасьць. Цяпер, калі Літва ёсьць незалежнаю, можа даць сьведчаньне вартасьцям,
якія дазволілі ёй перажыць гэтыя цяжкія гады. У краінах даўняга ўсходняга блоку ўзрастаюць
сёньня новыя пакаленьні, якія не зазналі таталітарнае ўлады. Дзеля гэта ёсьць небясьпека
страты пладоў, якія дасьпелі ў тадышніх нялёгкіх часах. Грамадзтву пагражае маральная
разгубленасьць, рэлятывізм, сэкулярызм. “Апостальская Сталіца дацэньвае дыпламатычныя
адносіны з Літвой- сказаў Бэнэдыкт 16 да новага пасла гэтае краіны пры Ватыкане.
Супрацоўнічаючы, мы дапаможам тварыць Эўропу, якой прыярытэтам будзе абарона шлюбнага
саюзу, сям”і ды чалавечага жыцьця як таксама разьвіцьцё мэдыцыны і навукі згодна
са здароваю этыкаю, якая мела б у пашане годнасьць чалавечае асобы”.