9 лістапада маліцеся за пераследаваную Царкву. Гэта будзе дзень. які аб'яднуе хрысціянаў
усіх намінацый.
200 мільёнаў вернікаў Езуса Хрыста ў 80 краінах свету церпіць пакуты за веру. Пераследванні
хрысціянаў у 20 стагоддзі пераўзышлі ўсе папярэднія, вядомыя чалавецтву, разам узятыя.
Прычым, атака на хрысціянаў узрастае. Дзень малітвы, запачаткаваны Касцёлам, падтрыманы
кіраўнікамі усіх рэлігійных канфесій і намінацый, рухаў і зграмаджанняў хрысціянства.
Так, міжнародны дырэктар Сусветнага Эвангельскага альянсу доктар Джэф тунікліф сказаў
на прэсавай Канфярэнцыі, дзе й былі абнародаваныя дадзеныя аб сучасных ганеннях на
хрысціянства:"Гэты Дзень (малітвы) мае вялізнае значэнне, бо дае усім Цэрквам магчымасць
выказаць сваю салідарнасць да цэркваў-сясцёр і падтрымаць мужчын і жанчын-хрысціянаў,
якіх мучаць і пераследуюць за іхную веру ў Езуса Хрыста. Я, - працягнуў спадар Тунікліф,
- заклікаю усіх людзей доббрае волі прыняць удзел у сусветным Дні малітвы. Гэта можа
перагарнуць і асвяціць усё вашае жыццё, дарагія людзі!"