2008-11-06 13:37:51

Расія: ў Маскве адпраўлена Сьвятую Імшу за забітых айцоў езуітаў


Больш за паўтары тысячы вернікаў сабралася 5-га лістапада ў Каталіцкім Саборы Непарочнага Зачацьця Найсьвятой Дзевы Марыі на хаўтурнай Літургіі адслужанай за двух айцоў езуітаў забітых у мінулым тыдні. Старшынстваваў ёй арцыбіскуп Паўло Пэццы а саслужылі, між іншым, прадстаўнік Папы у Расеі арцыбіскуп Антоніё Мэнніні, старшыня Каталіцкага Эпіскапату ў гэтай краіне біскуп Вэрт, арцыбіскуп Тамаш Пэта з Казахстану, біскуп Мэссмэр з Кіргізіі ды больш за 60-т сьвятароў.
Перад алтаром выстаўлена дзьве труны: айцоў Оттона ды Віктара.
У казаньні арцыбіскуп Пэццы выказаў спачуваньні бацькам абодвух забітых езуітаў і падкрэсьліў, што “для хрысьціян сьмерць ёсьць парогам, які пераходзячы мы асягаем ажыцьцяўленьне Божага плану адносна сябе”. Арцыбіскуп падзякаваў ім за “радасьць братэрскае супольнасьці і за супольнае перажываньне дасьведчаньня веры”. “Упрошвайма Бога, каб даў айцу Віктару ды айцу Отто як найбольш кароткую дарогу да вечанага жыцьця”- сказаў на заканчэньне арцыбіскуп Пэццы.
Айцец Віктар будзе пахаваны на сваёй радзіме ў Эквадоры а айцец Отто, які паходзіць з нямецкае сям”і- знойдзе вечны адпачынак ў Германіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.