2008-11-05 13:19:16

У менскім архікатэдральным Касьцёле былі ўшанаваны рэліквіі Бласлаўлёнага ксяндза Міхала Сапоцькі


1 лістапада 2008 г. у мінскім архікатэдральным касцёле былі выстаўлены для ўшанавання рэліквіі благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі. Цырымонія ўшанавання распачалася святой Імшой ў 8.00, якую цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На працягу ўсяго дня вернікі мелі магчымасць прыходзіць у святыню, каб ушанаваць рэліквіі слугі Божай Міласэрнасці.


Мінска-Магілёўская архідыяцэзія атрымала 7 рэліквій благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі, беатыфікацыя якога адбылася 28 верасня гг. у Беластоку (Польшча). Рэліквіі былі перададзены ў тыя парафіі архідыяцэзіі, з якімі было звязана жыццё і дзейнасць благаслаўлёнага: мінская архікатэдра, магілёўская архікатэдра, парафія ў Забрэззі (Івянецкі дэканат), парафія святога Юзафа ў Валожыне, парафія ў Лебедзеве (Маладзечанскі дэканат), парафія ў Барысаве, парафія ў Бабруйску.








All the contents on this site are copyrighted ©.