2008-11-05 13:09:23

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 5-га лістапада


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Бэнэдыкт 16 гаварыў аб Айцах Царквы.
Сьвяцейшы Айцец зноў гаварыў на сёньняшняй аўдыенцыі пра Апостала Паўла. Зьвярнуў увагу на тэалогію Сьвятога Паўла. Усё навучаньне Апостала засяроджваецца на таямніцы Хрыста, якога Бог-Айцец уваскрасіў з памёршых.
RealAudioMP3
“Той, Які быў укрыжаваны і абьявіў няскончаную любоў Бога да нас, уваскрос і жыве паміж намі. Ён нас апраўдаў”. Апостал Павал гаворыць аб уваскрасеньні як аб факце, які ажыцьцявіўся ў гісторыі. На доказ- працягваў Бэнэдыкт 16 у часе сёньняшняе аўдыенцыі- падкрэсьлівае, што Уваскрослы Госпад зьяўляўся Апосталам шмат разоў і ў канцы ён сам зазнаў Яго прысутнасьці. Дзеля гэтага Апостал не спыняў абвяшчаць тую праўду пры розных нагодах: у Антыёхіі, Афінах, для Сынэдрыёну, губэрнатару Фэліксу, каралю Агрыпе ці гэбрэям у Рыме.
Не быў гэта расказ аб факце толька гістарычным- сказаў на заканчэньне сёньняшняе катахэзы Папа- які не мае ўплыву на нашую рэчаіснасьць. Сьвяты Павал даказваў, што дзякуючы Уваскрасеньню Хрыста ўсё чалавецтва было створана да несьмяротнасьці і накіроўваецца да Жыцьця Вечнага з Богам.

На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.