2008-11-03 16:46:55

Расія: малітва за забітых айцоў езуітаў



У Маскве вырашана, што два айцы езуіты, якія былі забітыя ў мінулым тыдні, будуць пахаваныя на сваіх радзімах. І так ксёндзе Отто Мэссмэр, які мае расійскае грамадзянства, народжаны ў Карагандзе, з паходжаньня Немец, будзе пахаваны ў Германіі. Ксёндзе Віктар Бэкантур, грамадзянін Эквадору, будзе пахаваны на сваёй Радзіме.
У гэтым тыдні ў Маскве ды іншых гарадах Расіі будуць адпраўленыя Сьвятыя Імшы ў намеры забітых айцоў езуітаў. Вечарам 3-га лістапада арцыбіскуп Паоло Пэццы адслужыць Сьвятую Імшу ў маскоўскім Касьцёле Сьвятога Людовіка, ў якім абодва айцы езуіты дапамагалі мясцоваму параху.
А паўдні 5-га лістапада труны айцоў Віктара і Отто будуць выстаўленыя ў Катэдры Непарочнага Зачацьця. Там таксама арцыбіскуп Пэццы адслужыць Сьвятую Імшу за забітых езуітаў. Пасьля Імшы духавенства і вернікі з маскоўскай парафіі разьвітаюцца са сваімі душпастырамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.