2008-11-03 16:46:41

Бэнэдыкт 16 адслужыў Сьвятую Імшу за памёршых кардыналаў


Згодна з традыцыяю, на другі дзень пасьля Сьвята Усіх Памёршых, значыць у панядзелак 3-га лістапада Папа адслужыў у Ватыканскай Базыліцы Сьвятога Пятра Літургію за душы кардыналаў, арцыбіскупаў і біскупаў, якія памерлі ў апошніх 12-ці месяцах.
“Мы усе ёсьць на гэтым сьвеце часова, таму што ўсе мы ёсьць стварэньнямі. Ніхто з нас не ёсьць Богам- сказаў у сваім казаньні Папа. Калі Госпад кліча да сябе справядлівага перад часам, гэта таму, што мае адносна яго свой план, які невядомы для нас. Сьвет мае за шчасьлівага таго, хто доўга жыве, пад-час калі Бог больш чым на век глядзіць на справядлівасьць сэрца. Сьвет давярае”мудрацам” і “вучоным” гэтага сьвету, калі Бог жадае “Малых”. Бог ёсьць сапраўднаю мудрасьцю- працягваў Папа- якая не старэе, ёсьць сапраўдным багацьцем, якое не псуецца, ёсьць шчасьцем, да якога імкнецца ў глыбіні сэрца кожны чалавек. Папа дадаў, што “ў пэрспэктыве эвангэльскай мудрасьці самая сьмерць прыносіць збавенную навуку, таму што прымушае да таго, каб глянуць па сапраўднаму ў рэчаіснасьць, прымушае прызнаць нетрывалым тое, што здаецца быць вялікім і моцным у вачах сьвету”.
На заканчэньне казаньня Бэнэдыкт 16 памаліўся “каб мы, пілігрымы на гэтай зямлі, пастаянна накіроўвалі вочы і сэрцы да канчатковай мэты, да якой імкненмся, да дому Айца, да неба”.








All the contents on this site are copyrighted ©.