2008-11-01 13:53:20

Прэзыдэнт Лібану ў Ватыкане


Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся 31-га кастрычніка з Прэзыдэнтам Лібану Міхэлем Суляйманам. Ён знаходзіцца ў гэтых днях з афіцыйным візытам у Італіі, каб запэўніць падтрымку для мірнага працэсу на Блізкім Усходзе. Трэба тут прыпомніць, што войскамі ААН ў Лібане кіруюць цяпер менавіта італьянцы.
Як паінафармавана ў выдадзеным камунікаце, Ватыкан пацьвердзіў зацікаўленьне сітуацыяю ў Лібане, асабліва ў зьберажэньні тоеснасьці гэтае краіны. Апостальская Сталіца дацэньвае намаганьні ў карысьць тамашняга палітычнага жыцьця накіраванага да нармальнасьці, ў якім кожная з груп, якая ўваходзіць да лібанскага грамадзтва змагла б выказаць сваю субьектыўнасьць. Абмеркавана таксама даліканую сітуацыю ў рэгіёне, выказваючы пажаданьне якнайхутчэйшае і справядлівае развязкі палестынскага пытаньня ды зьвяртаючы ўвагу на праблемы хрысьціянскіх супольнасьцей Блізкага Усходу.








All the contents on this site are copyrighted ©.