Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў суботу 1-га лістапада
А паўдні, на Сьвята Усіх Сьвятых, Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі
на Плошчу Сьвятога Пятра, на супольнай малітве. Перад адгаварэньнем гэтае марыйнае
малітвы Сьвяцейшы Айцец зьвярнуўся да іх з прамовай, сказаўшы, між іншым: Сёньня ўшаноўваем
з вялікаю радасьцю Сьвята Усіх Сьвятых. Гэтая ўрачыстасьць нарадзілася ў першым
стагоддзі хрысьціянства як калектыўнае ўшанаваньнет памёршых. Ужо ў 609-м годзе Папа
Баніфацый 4-ы высьвяціў Рымскі Пантэон, ахвяроўваючы яго Найсьвятой Дзеве Марыі ды
Усім Мучанікам. Гэтае мучаніцтва зрэшты - працягваў Папа- можам разумець яго ў шырокім
сэнсе, як любоў Хрыста без межаў, любоў, якая выяўляецца ў поўнай адданасьці сябе
самога Богу і братам. Гэтая духоўная мэта, да якой ўсе ахрышчаныя накіроўваюцца ,
дасягаецца ідучы дарогаю эвангэльскіх “шчасьлівых”, якіх Літургія нам прыпамінае
ў сёньняшняй ўрачыстасьці. Гэта тая самая дарога, якую вызначыў Хрыстос, якою намагался
ісьці Сьвятыя, хаця былі сьвядомымі сваіх чалавечых абмежаваньняў. Бо ж у сваім земскім
жыцьці- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец- яны былі ўбогія духам, засмучаныя дзеля грахоў,
лагодныя, галодныя і прагнучыя справядлівасьці, міласьцівыя, чыстыя сэрцам, былі
міратворцамі якіх перасьледавалі за праўду. І Бог даў ім удзел у сваёй ўласнай радасьць:
яны зазналі яе гэтым у сьвеце, ды ў небе яе зазнаюць поўнасьцю. Цяпер ёсьць суцяшанымі,
насычанымі , якім усё прабачана, бачаць Бога, якога ёсьць дзяцьмі. Адным словам:
“іхнім ёсьць Нябеснае Валадарства”. У гэтым дні, Усіх Сьвятых- сказаў на заканчэньне
сваёй прамовы Папа- мы адчуваем у нашым сэрцы жаданьне злучыцца на заўсёды з сям”ёю
Сьвятых, да якой ўжо цяпер маем ласку належаць.. Сьпяваецца ў славутай песьні “спірытуаль”:
“Калі прыбудзе хор усіх сьвятых, як я жадаў-бы, Госпадзе, быць сярод яго”. Хай гэтае
прыгожае жаданьне ахопіць ўсіх хрысьціян і дапаможа ім перамагчы ўсе цяжкасьці,
ўсе страхі, прыкрасьці.