2008-10-31 14:16:19

Міжправаслаўная Камісія па біяэтыцы будзе створаная ў бліжэйшыя гады намаганнямі праваслаўных па цэлым свеце.


Такое рашэнне прынятае было ў гэтым месяяцы на сустрэчы кіраўнікоў і прадстаўнікоў розных праваслаўных цэрктваў. Канфярэнцыя адбылася ў Стамбуле(былы Канстантынопаль, рэзідэнцыя Усяленскага Патрыярха). \У выніковым дакуманце пацверджанае аднадушнае рашэнне аб неабходнасці звярнуць увагу на актуальнейшую праблему. У прыватнасці. падкрэслена, што цэлы свет чакае пачуць слова праваслаўнае Царквы на гэты конт. ( Прыгадаем, што каталіцкая Царква ад дзесяцігоддзяў займаецца праблемамі біаэтыкі. Існуе шэраг Папскіх НДІ, якія прысвячаюць гэтай праблеме сваю дзейнасць. Папы Ян Павел 2 і Бенедыкт 16 неаднаразова выказвалі свае меркаванні адносна праблем штучнай біаінжэнерыі, стварэння клонаў, эўтаназіі, аборту і іншых гвалтоўных умяшанняў чалавечага "злога генія " у жыццё на планеце Зямля.
Праваслаўныя мяркуюць перш за ўсё адгукацца на тыя праблемы, якія тычацца непасрэднага ўдзеяння на чалавека: гэта сурагатнае мацярынства, кантрацэпцыя, эўтаназія, гомасэксуалізм .Акцэнт на і спыненні прапаганды на яго конт.хвалюе таксама праблема, спалучаная з перасадкай органаў і іншыя, якіія фрагментарна абмяркоўваюцца праваслаўнымі. Цяпер вырашана сістэмна весці працу, якая, па вызначэнні "Асноў сацыяльнай канцэпцыі" праваслаўнай Царквы, павінна служыць уяўленням аб жыцці, заснаваным на Боскім Адкрыцці, на неад'емнай свабодзе і багападобнай годнасці кожнае чалавечае асобы.







All the contents on this site are copyrighted ©.