2008-10-31 14:15:22

Ватыкан: Папа Бэнэдыкт 16 на адкрыцьці новага акадэмічнага году


Студэнты і выкладчыкі папскіх навучальных устаноў Рыму ўрачыста пачалі новы акадэмічны год. У Базыліцы Сьвятога Пятра Сьвятую Імшу для іх адслужыў кардынал Грохолеўскі, Прэфэкт Кангрэгацыі Каталіцкае Адукацыі. На заканчэньне Літургіі да Базылікі прыбыў Сьвяцейшы Айцец і падзяліўся з усімі прысутнымі роздумамі аб сапраўднай і фальшывай мудрасьці.
Бэнэдыкт 16 заўважыў, што ўжо Апостал Народаў у Першым Пасланьні да Карынцыянаў падкрэсьлівае розьніцу паміж двума мудрасьцямі, з якіх толькі адна сапраўдная, гэтая Боская, калі другая ў сапрўднасьці ёсьць “недарэчнасьцю”. Божая Мудрасьць, якая ёсьць у Хрысьце, была нам дадзена і мы можам у ёй ўдзельнічаць. “Мудрасьць гэтага сьвету”, піша далей Апостал Павал, гэта жыцьцё ў адарваньні ад Бога, паводле дамінуючых у дадзеным моманце думак, паводле крытэрыяў посьпехаў ды панаваньня. “Божая Мудрасьць”- сказаў Папа- заключаецца ў сачэньні Божае задумы. Гэта Хрыстос адкрывае нам вочы сэрца, каб мы змаглі ісьці дарогаю праўды і любові. Павал жадае падкрэсьліць у сваім пасланьні тое, што сапраўды служыць збаўленьню а што, за тое, можа весьці да падзелаў і ўпадку. Апостал перасьцерагае перад фальшываю мудрасьцю, якою ёсьць чалавечая пыха. Бо ж яна, а не веды, робяць зло. Дзеля гэтага – працягваў Сьвяцейшы Айцец- мы заўсёды мусім ачышчаць сэрцы з пыхі - як казаў Апостал Павал- якая прысутная ў кожным з нас”.
У слове да студэнтаў і выкладчыкаў папскіх навучальных устаноў Вечнага Гораду Бэнэдыкт 16 прыпомніў, што і сам Апостал Павал змагаўся з праблемамі пыхі і дамінацыяю цялеснага чалавека. Яго дасьведчаньне паказвае, што сапраўднае ачышчэньне розуму зьдзяйсьняецца толькі дзякуючы Божай Ласцы, цераз прыняцьце “задумы Хрыста”. Тую жа “задуму Хрыста” мы праймаецм за пасрэдніцтвам Касьцёла і ў Касьцёле- сказаў Папа Бэнэдыкт 16.







All the contents on this site are copyrighted ©.