2008-10-30 14:01:13

У Маскве забіты два сьвятары


У аўторак 28 кастрычніка 2008 г. каля 21:00 па маскоўскім часе ў кватэры, якая належыць Таварыству Хрыста, па вуліцы Пятроўка былі знойдзены забітымі святары-езуіты Отто Мэссмэр і Віктар Бэтанкур.

Айцец Отто Мэссмэр з’яўляўся пробашчам незалежнага расійскага рэгіёну «Таварыства Хрыста». Айцец Віктар з 2008 г. выконваў функцыі прадстаўніка заснавальніка пры Інстытуце філасофіі, тэалогіі і гісторыі святога Фамы ў Маскве. Абодва святары аказвалі актыўную пастырскую дапамогу ў касцёле святога Людовіка ў Маскве.

«Каталіцкі Касцёл у Расіі панёс вялікую страту. Адышлі з жыцця руплівыя пастыры, якіх вельмі любілі вернікі. Касцёл узносіць да міласэрнага Бога малітвы, каб Ён прыняў да свайго Валадарства душы забітых святароў Віктара і Отто», — адзначана ў афіцыйным пасланні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расіі.

Разам з тым Каталіцкі Касцёл «моліцца і за тых, хто здзейсніў гэтае жудаснае забойства, каб Бог адарыў іх ласкай пакаяння», бо «забойства чалавека — цяжкі і страшэнны грэх, а кожны, хто яго ўчыніў, павінен атрымаць справядлівае пакаранне».

«Касцёл спадзяецца, што расійскія праваахоўныя органы здолеюць знайсці злачынцаў, а суд і грамадства дадуць іх учынкам аб’ектыўную юрыдычную і маральную ацэнку», — гаворыцца ў дакуменце.

У сераду 29 кастрычніка ў храме Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Маскве арцыбіскуп Паоло Пэццы цэлебраваў пахавальную святую Імшу па двум забітым святарам-езуітам.

Ад імя Каталіцкага Касцёла на Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч скіраваў шчырыя спачуванні.
Адносна забітых у Маскве двух айцоў езуітаў выдаў заяву прэсавы прадстаўнік Апостальскай Сталіцы айцец Фэдэрыко Лёмбарді. Ён сказаў, што забойства ксяндза Бэтанкур мела месца праўдападобна пад канец мінулага тыдня, «бо не адслужыў, як меў у звычаі, Сьвятой Імшы ў нядзелю 26-га кастрычніка. За тое ксёндз Мэссмэр быў у гэтым часу за мяжой а да Масквы вярнуўся ў панядзелак вечарам і праўдападобна быў тады забіты».
Абурэньне з прычыны забойства двух езуітаў выказалі таксама прадстаўнікі іншых веравызнаньняў Расіі.
Спачуваньні выказаў Патрыярх Масквы і Усяе Русі Аляксей ІІ. Ён сказаў: «выказваю спачуваньне з прычыны гэтага трагічнага забойства. Нашым супольным абавязкам ёсьць малітва за вечны супакой гэтых людзей».
Словы спачуваньняў выказаў таксама ў імені музульманаў Расіі заступнік Рады Муфтіх Расейскай Фэдэрацыі Дамір Гізатулін. «Гэтыя забойствы абазначаюць глыбокую страту для веруючых. Музульмане выказваюць шчырыя спачуваньні ў сувязі з гэтаю трагэдыяю прадстаўнікам Закону Езуітаў і ўсім, якія ведалі айцоў Мэссмэра і Бэтанкур».- запэўніў Гізатулін.
Спачуваньні выказалі таксама прадстаўнікі гэбрэйскае супольнасьці ды пратэстанты.








All the contents on this site are copyrighted ©.