2008-10-29 12:06:44

Увага! На працягу актавы Успаміну ўсіх памерлых вернікаў, гэта значыць з 1 па 8 лістапада, Сусветны Касцёл асаблівым чынам маліцца за памерлых.


У гэты час актавы ( веруючым даецца магчымасць атрымаць напрацягу цэлага тыдню поўны адпуст (пленарную індульгенцыю) — поўнае адпушчэнне кары за грахі, — што можна ахвяраваць за душы памерлых. Для атрымання адпусту неабходна быць у стане асвячальнай Ласкі ( значыцца, прыступіць да сакрамэнту пакаяння і ўз'яднання — споведзі), прыняць святую Камунію, памаліцца ў інтэнсіі Свяцейшага Айца і наведаць могілкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.