2008-10-29 14:41:53

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 29-га кастрычніка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Бэнэдыкт 16 гаварыў аб Айцах Царквы.
Сьвяцейшы Айцец зноў гаварыў на сёньняшняй аўдыенцыі пра Апостала Паўла. Папа зьвярнуў увагу на тое, што ў тэалогіі Сьвятога Паўла асаблівае месца займае Крыж Хрыста.
RealAudioMP3
Ён яго разумеў як знак збаўленьня, дар нададзены Богам усяму стварэньню. З пасланьнем Крыжа Апостал Народаў стаў перад культураю антычнаю для якой такое разуменьне Крыжа здавалася быць недарэчнасьцю. Дзеля гэтага ў Першым Пасланьні да Карынцыянаў Апостал піша: “ калі гэбрэі жадаюць знакаў а грэкі шукаюць мудрасьці мы абвяшчаем Укрыжаванага Хрыста, Які ёсьць згоршаньнем для гэбрэяў, недарэчнасьцю для паганаў. Для тых жа, якія пакліканыя так з сярод гэбрэяў як і з сярод грэкаў мы абвяшчаем Хрыста, Божую сілу і Божую мудрасьць”.
Сваімі мукамі, праз Крыж і ўваскрасеньне – сказаў на заканчэньне сваёй прамовы Папа- Хрыстос даў нам збаўленьнем. Паказаў нам як вялікаю ёсьць любоў Бога да чалавека. Памёр за нас грэшнікаў. Цераз ахвяру складзеную на Крыжы прымірыў нас з Богам. Паглыбляючы гэтыя разважаньні над тэалогіяю Сьвятога Паўла паўторым за ім: “што да мяне, не дай Божа, каб я мог ганарыцца кімсьці іншым як толькі з Крыжа Госпада Нашага Ісуса Хрыста дзякуючы Якому сьвет стаў для мяне ўкрыжаваным а я для сьвету”.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.