2008-10-28 13:27:35

Распачаўся візыт кардынала Вэн-Труа ў Расію


27 кастрычніка 2008 г. распачаўся візіт іерарха Каталіцкага Касцёла ў Францыі кардынала Андрэ Вэн-Труа ў Расію. У аэрапарту Шэрэмецьева парыжскага кардынала і дэлегацыю іерархаў сустракалі прадстаўнікі Апостальскай Сталіцы ў Расіі, а таксама Рускай Праваслаўнай Царквы.


Кардынал Андрэ Вэн-Труа прыбыў у Расію па запрашэнні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія ІІ. Адным з галоўных пунктаў праграмы візіту каталіцкага іерарха стане сустрэча з Патрыярхам Алексіем ІІ.


Падчас гістарычнага візіту кардынал Вэн-Труа прыме ўдзел у святой Імшы ў маскоўскім катэдральным касцёле, сустрэнецца з прадстаўнікамі Каталіцкага Касцёла ў Расіі, выступіць ва Усерасійскай бібліятэцы замежнай літаратуры з лекцыяй, прысвечанай хрысціянству ў сучасным свеце, а таксама наведае месцы, звязаныя з драматычнай гісторыяй Рускай Царквы ў ХХ стагоддзі.


Візіт кардынала Андрэ Вэн-Труа працягнецца да 30 кастрычніка








All the contents on this site are copyrighted ©.