2008-10-28 13:27:20

50-я гадавіна выбару Папы Яна 23-га


У Рыме пачаліся сьвяткаваньні 50-й гадавіны выбару на Пятровую Сталіцу Яна 23-га. У іх прыймае ўдзел спэцыяльная дэлегацыя з сямейнай дыяцэзыі бласлаўлёнага Папы- з Бэргамо, дзе таксама адбываюцца спэцыяьныя ўрачыстасьці. Ад 27-га кастрычніка пілігрымы з гэтай паўночна італьянскай дыяцэзыі прыймаюць удзел ў Юбілейных Сьвятых Імшах, якія адпраўляюцца ў чатырох папскіх базыліках Вечнага Гораду. Галоўныя ўрачыстасьці заплянаваныя на аўторак 28-га кастрычніка, дакладна ў сам дзень выбару кардынала Анджэлё Ронкальлі на Пятровую Сталіцу. Сьвятую Імшу ў Базыліцы Сьвятога Пятра адслужыў кардынал Тарчыцыё Бэртонэ, Ватыканскі Сакратар Стану, а да ўдзельнікаў Літургіі прамовіў Папа Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.