2008-10-27 14:32:18

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 26-га кастрычніка


У сваёй прамове, перад адгаварэньнем гэтае марыйнае малітвы, Сьвяцейшы Айцец узьняў заклік сынадальных айцоў, што прадстаўлялі Усходнія Касьцёлы, аб абароне хрысьціян у Індыі і Іраку. Прыпомніў, што ў многіх краінах пасьлядоўнікі Хрыста надалей зазнаюць жудаснага насільля.
RealAudioMP3
Думаю ў гэтай хвіліне асабліва пра Ірак ды Індыю. Я ўпэўнены, што старажытныя і высакаодныя народы гэтых краін навучыліся, на працягу многіх стагоддзяў суіснаваньня ва ўзаемнай пашане, дацэньваць уклад ( які малыя, але працавітыя і важныя хрысьціянскія меншасьці) ўзносяць для ўзросту супольнай бацькаўшчыны. Яны не дамагаюцца прывілеяў. Хочуць толькі магчы надалей жыць ў сваіх краінах разам з іншымі саўграмадзянамі, так як было заўсёды. Адпаведныя цывільныя ды рэлігійныя ўлады прашу зрабіць усе магчымыя намаганьні, сказаў Папа, каб законнасьць і грамадзкае суіснаваньне былі як найхутчэй прыверненыя а сумленныя грамадзяне змаглі разлічываць на адпаведную ахову з боку дзяржаўных устаноў”.
Зьвяртаючыся да цывільных уладаў і рэлігійных кіраўнікоў гэтых краін Сьвяцейшы Айцец зрабіў заклік, каб здабыліся на выразныя ды канкрэтныя жэсты прыязьні і пашаны адносна меншасьцяў, у гэтым і хрысьціян. Заахвоціў гэтыя ўлады да аховы правоў, што належыць меншасьцям. Малітвам вернікаў даручыў як сітуацыю перасьледаваных хрысьціян, так таксама і сваё падарожжа ў Камэрун і Анголу.








All the contents on this site are copyrighted ©.