2008-10-25 10:33:47

Хрысьціянства- веравызнаньне, якое найбольш пераследуецца ў сьвеце


«Хрысціянства — веравызнанне, якое найбольш пераследуецца ў свеце», — сцвярджаецца ў новым рапарце міжнароднай каталіцкай арганізацыі Kirche in Not (Касцёл у патрэбе). У 60 краінах свету сістэматычна парушаецца рэлігійная свабода. Найбольш драматычная сітуацыя пануе ў Індыі, Пакістане, Саудаўскай Аравіі, Эрытрэі (паўночна-ўсходняя Афрыка).

«Штогод за веру гіне каля 170 тысяч вызнаўцаў Хрыста», — паведаміў дырэктар польскай секцыі фонда «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» кс. Вальдэмар Цісла. Пры гэтым ён адзначыў, што сёння праблема пераследу хрысціянаў не афішыруецца.

Кс. Вальдэмар нагадаў, што кожны хрысціянін мае права дабівацца выканання закону свабоды веравызнання.








All the contents on this site are copyrighted ©.