2008-10-25 10:19:14

Кітайскі дысыдэнт Ху Цзя стаў ляўрэатам прэміі Сахарава


Кітайскі дысыдэнт Ху Цзя стаў ляўрэатам прэміі Эўрапейскага парлямэнта «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава.
Ху Цзя вядомы як праваабаронца, што выступае з моцнай крытыкай кітайскіх уладаў. Ён сёлета намінаваўся на прэмію міру.
Раней суд Кітаю абвінаваціў Ху Цзя ў закліках да зьвяржэньня палітычнага ладу і засудзіў на 3,5 гады турмы.
У складзе трох галоўных прэтэндэнтаў на сёлетнюю прэмію імя Сахарава быў беларускі палітык Аляксандар Казулін і кіраўнік незалежнай выбарчай камісіі ў Конга Эбот Апалінэр Малу Малу.
БАЖ атрымаў прэмію ў 2004 г., Аляксандар Мілінкевіч у 2006 г.
Цырымонія ўручэньня прэміі (яна эквівалентна 50 тыс. эўра) традыцыйна праходзіць у сярэдзіне сьнежня ў Страсбуры, у будынку Эўрапарлямэнту.
Але як будзе ў гэтым годзе невядома. Гэты адважны чалавек цяпер сядзіць у турме. Да таго Кітай пагражае санкцыямі ЭС за прэмію Ху Цзя.








All the contents on this site are copyrighted ©.