2008-10-23 14:23:21

Патрыярх Аляксей ІІ з душпастырскім візытам на Беларусі


У сераду,22 кастрычніка у гонар сьвяткаваньня 1020-годзьдзя Хрышчэньня Русі, у Менскі Сьвята-Духавы кафедральны сабор дастаўленая часьцінка мошчаў сьвятога роўнаапостальнага князя Ўладзімера.
У двары галоўнага менскага храму рэліквію ўрачыста сустрэлі сьвятары менскай япархіі на чале зь мітрапалітам Менскім і Слуцкім, патрыяршым экзахрам Філарэтам.
Паводле сайту Беларускай праваслаўнай царквы, сьвятыня будзе знаходзіцца ў храме да 16 гадзін 25 кастрычніка (субота), пакланіцца ім можна будзе кругласутачна.
23 кастырчніка ў Менск прыбыу кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы, патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі, Аляксей ІІ.
За вялікі ўклад у духоўнае адраджэнне беларускага народа, умацаванне дружбы і культурных сувязяў паміж народамі Беларусі і Расіі ордэнам Пашаны ўзнагароджаны Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій II і Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. Адпаведны ўказ 20 кастрычніка 2008 г. падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.








All the contents on this site are copyrighted ©.