2008-10-22 13:49:09

Сустрэча Сіндэсмаса на тэму: "Ажыцьцяўленьне саборнасьці ў нашым жыцьці" ў Астуні, Італія


Нядаўна ў экуменічнай манаскай супольнасці Бозэ ў Астуні (Італія) прайшла сустрэча Сусветнага брацтва праваслаўнай моладзі "Сіндэсмас" на тэму "Ажыццяўленне саборнасці ў нашым жыцці". У мерапрыемстве прынялі ўдзел праваслаўныя з Грэцыі, Францыі, Беларусі, Фінляндыі, а таксама браты і сёстры манаскай супольнасці Бозэ. Удзельнікі семінара абмяркоўвалі разнастайныя акутальныя пытанні хрысціянскага жыцця, а таксама разам з братамі супольнасці Астуні працавалі ў манастыры. Яны таксама наведалі гор. Бары, дзе знаходзяцца мошчы свц. Мікалая Цудатворцы.
Сіндэсмас - Сусветнае брацтва праваслаўнай моладзі, заснаванае ў Парыжы ў 1953 г. Галоўнай мэтай арганізацыі стала ўмацаванне міжправаслаўных кантактаў і супрацоўніцтва паміж праваслаўнымі рухамі, а таксама багаслоўскімі школамі. На дадзены момант у Сіндэсмасе 121 членская арганізацыя з 43 краінаў. Генеральны сакратарыят Брацтва знаходзіцца ў Афінах.
З Беларусі ў Брацтва ўваходзяць тры арганізацыі - Брацтва св. мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх у гор. Мінску, Мінскія Духоўныя Школы і Інстытут тэалогіі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта. Беларусь уваходзіць у Цэнтральна-Еўрапейскі рэгіён Сіндэсмаса разас з Літвой, Польшчай, Славакіяй, Чэхіяй, рэгіянальным прадстаўнікм Сіндэсмаса ў якім з'яўляецца Наталля Васілевіч (Беларусь). 31 студзеня - 3 лютага ў Грэцыі мае адбыцца Генеральная Асамблея Сіндэсмаса з тэмай: "На шляху да саборнасці".







All the contents on this site are copyrighted ©.