2008-10-21 14:06:16

Сынод у Ватыкане: біскупы працуюць над прапановамі для Папы


У гэтых днях працы Сыноду Біскупаў засяроджваюцца над рэдагаваньнем прапаноў, якія прадстаўляюць сынадальныя айцы. Працуюць над гэтым: гэнэральны рэлятар Сыноду кардынал Марк Уле, спэцыяльны сакратар Сыноду арцыбіскуп Лаўрэнт Монсэнё Пасынія ды рэлятары меншых груп.
“Сынод уваходзіць у апошнюю фазу, менавіта ідзе ў напрамку падрыхтоўкі дакуманту, які быў-бы асноваю для падрыхтоўкі Папам постсынадальнай адгортацыі- сказаў Ватыканскаму Радыё айцец Хростоўскі, з Польшчы, які ёсьць экспэртам на Сынодзе. У апошніх днях- працягваў ён- была доўгая дыскусія, ў якой прыняло ўдзел больш за 220-ць сынадальных айцоў. Дыскусіі і разважаньні ішлі ў розных напрамках. Галоўныя пытаньні гэта натура Слова Божага, ягонае месца ў жыцьці Касьцёла ды ўрэшце, Слова Божае, яго перадаваньне, паясьніваньне як галоўная мэта, галоўная павіннасьць Царквы. Мы зьвярталі таксама ўвагу на выразнае паказваньне патрэбы моцнага ўвідавочваньня хрысьціянскае то еснасьці. Слова Божае гэта ж сам Ісус Хрыстос- сказаў айцец прафэсар Хростоўскі.








All the contents on this site are copyrighted ©.