2008-10-21 14:22:54

Найбольш каштоўныя рукапісы Афонскага манаства пераносяцца на электронныя носьбіты. У праекце канцэрна "ОТЭ" ужо ўдзельнічаюць тры манастыры і адзін скіт


Нямецкаму Тэлекому належыцца чвэрць акцый грэцкага канцэрна. Разам яны праклалі 65 км па сушы і 40 - над вадой кабелі і правады ў вельмі складанай перасечанай мясцовасці да святой гары Афон. Дык насельнікі атрымалі прамы доступ у "Інтэрнет". У мейсцы Карэа - сталіцы манаскай грамады - сетка падмацняецца праграмным забеспячэннем 2-х вядучых фірм. Яго пастаўляе галоўным чынам амерыканская кампанія Аперта. Усталяваныя 6 станцый на сонечных батарэях. Такім чынам, праз кароткі час усе манастыры Афона будуць мець доступ ў сусветную сетку. Новыя сродкі палепшаць і тэлефонную сувязь. Па праекце канцэрна "ОТЭ" на электронныя носьбіты будуць перанесеныя не толькі манускрыпты, але й іконы, фрэскі, іншыя непаўторныя каштоўнасці Святой гары Афон. 10 працэнтаў будзе даступна для ўсіх карыстальнікаў Інтэрнету.







All the contents on this site are copyrighted ©.