2008-10-20 12:59:30

Папа Бэнэдыкт 16 адведаў Санктуарый Ружанцовай Божай Маці ў Пампэях


У нядзелю 19-га кастрычніка Сьвяцейшы Айцец адведаў гэты італьянскі горад, які ляжыць блізка Нэапалю. Мэтаю візыту было даручэньне Марыі прыц Сыноду Біскупаў аб Слове Божым, які праходзіць ў Ватыкане, ды даручэньне Найсьвятой Дзеве малітваў за місіянароў, што абвяшчаюць Эвангэльле на цэлым сьвеце.
У казаньні, ў часе Сьвятой Імшы, што была адпраўлена ў тамашнім санктуарыі Ружанцовай Божай Маці, Папа спаслаўся да постаці заснавальніка новых Пампэяў, бласлаўлёнага Бартолё Лонго, які даў пачатак шматлікім учынкам міласэрнасьці. Гэтыя ўчынкі паказваюць, што сіле любові немагчыма супрацьставіцца, таму што любоў папіхае сьвет уперад. Бласлаўлёны Бартолё зразумеў гэта ў працэсе ўнутранай перамены
RealAudioMP3
Гісторыя яго духоўнага крызісу і наверненьня здаюцца быць сёньня вельмі актуальнымі- сказаў Папа. У часе вучобы на ўнівэрсытэце ў Нэапалі, пад уплывам філязофаў адыйшоў ад хрысьціянскае веры стаючыся антыклерыкалам. Ягонае наверненьне з адкрыцьцём сапраўднага аблічча Бога- сказаў Бэнэдыкт 16- ёсьць для нас вымоўным пасланьнем, таму што падобных тэндэнцый, на жаль, многа і ў нашых часах. У Годзе Сьвятога Паўла жадаў-бы падкрэсьліць, што Бартоло Лонго, падобным чынам як Сьвяты Павал з перасьледавацеля стаў апосталам: апосталам хрысьціянскае веры, марыйнага культу, асабліва Сьвятога Ружанца, ў якім адшукаў сынтэзіс усяго Эвангэльля”.
Эўхарыстыя закончылася адгаварэньнем упрошвальнай малітвы да Ружанцовай Божай Маці.








All the contents on this site are copyrighted ©.