2008-10-20 13:08:04

Пампэі: роздумы Папы аб Сьвятым Ружанцы


Бэнэдыкт 16, пасьля абеду, сустрэўся з біскупамі рэгіёну Кампанія, аддаў пашану мошчам бласлаўлёнага Бартоло Лонго, пасьля чаго ў Санктуацыі Ружанцовай Божай Маці старшынстваваў ружанцоваму набажэнсту.
У сваім разважаньні Папа заўважыў, што Бласлаўлёны Лонго, заснавальнік Санктуарыя, ад Ружаеца сэрпаў сілы для ўздыманьня новых учынкаў міласэрнасьці. Папулярная марыйная малітва зьяўляецца каштоўным духоўным спосабам, дзякуючы якому павялічваюцца адносіны з Хрыстом. Адгаворваючы яе вернікі ў школе Марыі вучацца выконваньня Божай волі. Ружанец ёсьць школаю кантэмпляцыі і маўчаньня, з якога нараджаецца адказ на Слова Божае- падкрэсьліў Сьвяцейшы Айцец.
На заканчэньне набажэнства Бэнэдыкт 16 ахвяраваў Марыі, якую абажаюць у Санктуарыі ў Пампэях, залатую розу. Такім чынам закончыўся візыт Папы у Пампэі.
Пад вечар, у нядзелю 19-га кастрычніка, Сьвяцейшы Айцец вярнуўся ў Ватыкан.








All the contents on this site are copyrighted ©.