У сваім разважаньні Сьвяцейшы Айцец прыпомніў, што асноўным місійным заангажаваньнем
кожнага хрысьціяніна ёсьць малітва. “У месяцы кастрычніку, місійным і ружанцовым
месяцы, як жа многа верных і як многа царкоўных супольнасьцей адгаворваюць Ружанец
у намеры місіянароў і эвангэлізацыі- сказаў Папа. Дзеля гэтага цешуся, што менавіта
сёньня я знаходжуся тут, у Пампэях, у найважнейшым санктуарыі Ружанцовай Божай Маці.
Такім чынам магу падкрэсьліць, што асноўным місійным заангажаваньнем кожнага з нас
ёсьць менавіта малітва. Цераз малітву падрыхтоўваецца дарогу Эвангэльлю. Дзякуючы
малітве сэрцы адкрываюцца на таямніцу Бога а розумы падрыхтоўваюць да прыняцьця Слова
Збаўленьня”. Сьвяцейшы Айцец спаслаўся таксама да бэатыфікацыйных урачыстасьцей
ў Ліс”е ( Францыя) дзе да хвалы алтароў былі паднесеныя бацькі Сьвятой Тэрэзы ад Дзіцятка
Ісуса. Дзякуючы іхняму сьведчаньню і малітве ў цішыні законнае клаўзулі, Патронка
Місій адкрыла сваё пакліканьне быць любоў”ю ў сэрцы Касьцёла. Думаючы аб бэатыфікацыі
сужонцаў Мартэн, жадаю ўспомніць яшчэ адзін намер, вельмі дарагі майму сэрцу: менавіта
сям”ю, якая мае асноўнае значэньне ў выхаваньні дзяцей да ўнівэрсальнага духа, адкрытага
і адказнага за сьвет і яго праблемы, як таксама ў фармаваньні місійных пакліканьняў.
Дзеля гэтага, духоўна ідучы сьлядамі пілігрымкі, якую так многа сем”яў зьдзейсьніла
месяц таму назад да гэтага Санктуарыя, ўпрошвайма матчынае апекі Найсьвяцейшай Дзевы
з Пампэяў над усімі сем”ямі сьвету, думаючы аб 6-й Сусьветнай Сустрэчы Сем”яў, якая
адбудзецца ў Мэксыцы ў студзені 2009-га году.