2008-10-16 13:56:45

У Беластоку (Польшча) у новым Цэнтры беларускай культуры будзе прэзентавана Эвангелле.


24 і 25 кастрычніка кожны зацікаўлены можа прыйсці на вечарыны. Эвангелле на беларускай мове прадставіць Біблійная камісія Беларускага праваслаўнага Экзархату, якая зрабіла пераклад. Будуць таксама прадстаўляныя выданні па гісторыі беларускай праваслаўнай Царквы. Выставы будуць аздоблены духоўнымі спевамі ў выкананні Мінскага брацтва ў гонар святых Віленьскіх мучанікаў. У вечарынах супрацоўнікі Выдавецтва Беларускага Экзархату т выдавецтва Петра-Паўлавага сабору Мінска адкажуць на пытанні прысутных беластаўчан.







All the contents on this site are copyrighted ©.