2008-10-16 13:13:30

Сынод Біскупаў працягвае свае працы: выступленьне біскупа Дземянкі



Прэсавае агенцтва “Зэніт” вылучае шэсьць тэмаў, якія дагэтуль дамінавалі ў працах Сыноду. Першая з іх гэта пытаньне нескарачаньня Слова Божага ў Бібліі. Другая тычыцца спосабаў прапаведваньня, канкрэтна праблема казаньняў у часе Сьвятой Імшы. Трэцяя тэма ахоплівае роздумы над Сьвятым Пісаньнем, значыць так званае “Lectio Divina”. Чацьвёртая тэма ўздымае значэньне Старога Запавету, кнігі нааогул мала вядомай і часта слаба або памылкова разуметай. Пятая тэма тычыцца эгзэгэзы, значыць мэтаду інтэрпэтацыі Сьвятога Пісаньня. Апошняю з найчасьцей кранутых тэмаў на працах Сыноду ёсьць пытаньне тлумачэньня Бібліі.
На працах Сыноду Біскупаў узяў голас таксама біскуп Антоніі Дземянка, які выступіў з дакладам на тэму “Lectio Divina”. У часе свайго выступленьня біскуп Дземянка распавёў пра гісторыю Касьцёла на Беларусі і яго структуру на сучасным этапе. У кантэксьце тэмы Сыноду падкрэсьліў неабходнсьць штодзённага разважаньня над тэкстамі Сьвятога Пісаньня, а таксама паведаміў пра намаганьні і працу, якая вядзецца па перакладзе тэкстаў Бібліі на беларускую мову. У прамовах дакладчыкаў, як мы сказалі раней, тэма перакладу Бібліі і яе выданьня гучала даволі часта. Тэкст даклада біскупа Дземянко апублікавала таксама ватыканская газэта “L”Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.