2008-10-15 14:59:02

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 15-га кастрычніка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Бэнэдыкт 16 гаварыў аб Айцах Царквы.
Сьвяцейшы Айцец зноў гаварыў на сёньняшняй аўдыенцыі пра Апостала Паўла. Адно з істотных паняцьцяў, якія Сьвяты Павал прымяняе ў сваіх Пасланьнях ёсьць слова Касьцёл. Перад сваім наверненьнем пад гэтым назовам ён разумеў прыхільнікаў Хрыста, якія жылі паводле дарогі і прынцыпаў, што былі пагрозаю для юдаізма. У Пасланьні да Галятаў Апостал Народаў піша: “Вы чулі аб маіх ранейшых паводзінах, калі яшчэ я вызнаваў юдаізм, як з надзвычайнаю турботаю я перамагаў Божы Касьцёл ды намагаўся яго зьнішчыць”.
Дзякуючы наверненьню- сказаў Папа ў сваёй сёньняшняй катахэзе- Павал адкрывае Касьцёл як Божы, як супольнасьць пакліканую Хрыстом, якая вядзе вернікаў да збаўленьня. Тэрмін “Эклезія” Павал прымяняе ў сваіх Пасланьнях у патройным значэньні: як зграмаджаньне супольнасьці на Літургіі, як асобную мясцовую супольнасьць верных, напрыклад у Эфэзе, Карынце, Галяцыі і гэтак далей, ўрэшце як Паўсюдны Касьцёл. Апісвае рэчаіснасьць Касьцёла прымяняючы некалькі характэрных вобразаў: RealAudioMP3
Гаворыць аб Касьцёле як аб Целе Хрыста, якога галавою ёсьць Хрыстос а вернікі членамі, якія ўключаныя ў яе Эўхарыстыяю. Павал паказвае Касьцёл як Божую Сьвятыню, жывы, дынамічны арганізм, які ажыўлены сілаю Сьвятога Духа. Прымяняе таксама назовы: Дом Божы, Божая Роля, Божая Будоўля, Божы Народ. Гэтага роду акрэсьленьні- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16—дапамагаюць таксама і нам, сучасьнікам, лепш разумець таямніцу Касьцёла і супрацоўніцтва ў яго пабудове.

На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.