2008-10-15 15:32:43

Іракскі Прэм'ер-міністр Нурі аль Малікі даў загад накіраваць 1000 паліцэйскіх ў зону пераследвання хрысціянаў Іраку - Мозул. У нядзелю Папа Бенедыкт 16 заклікаў усіх уладных і адказных свецкіх заступіцца за хрысціянаў, асабліва ў Індыі і Іраку.


У адозве кабінета Міністраў Іраку гаворыцца:"Дзве брыгады нацыянальнай паліцыі накіраваныя ў Мозул, які, як мяркуецца з боку ЗША і іракскага ўраду,ёсць апошняй крэпасцю Аль Каіды ў краіне". Ужо некалькі дзён хрысціяне ў Іраку стаюцца ахвярамі: іх забіваюць, насілуюць, мучаць і запалохваюць толькі за рэлігійнцю прыналежнасць. Губернатар правінцыі Мазул Дураід Кашмула паведаміў друку:"Каля 1000 хрысціянскіх сем'яў хуткасна пакінулі Мазул,бегучы ад гэтай хвалі насілля - горшай з моманту выбуху вайны 2003 году." Вайсковыя камандзіры, якія тут расквартыраваны, паведамляюць, што не ведаюць, хто стаіць за гэтым гвалтам, але будуць абараняць хрысціянаў, як могуць.







All the contents on this site are copyrighted ©.