2008-10-14 13:34:01

Стамбул: прадказаньне праваслаўнае сусьветнае сустрэчы на вярхах


Сустрэчу прадказалі кіраўнікі Аўтакефальных Праваслаўных Цэркваў, што сабраліся ў Стамбуле на сьвяткаваньнях Году Сьвятога Паўла. Сустрэча мае адбыцца ў 2009-м годзе. 12-га кастрычніка яны накіравалі да вернікаў пасланьне пасьля Сьвятой Імшы адслужанай ў Патрыяршай Царкве Сьвятога Юрыя ў Фанар.
Старшыні 14-ці Праваслаўных Цэркваў сустрэліся ў сядзібе Усяленскага Патрыярхату на сьвяткааньнях Году Сьвятога Паўла. На запросіны Барталамея І-га прыбыў, між іншым, Патрыярха Масквы Аляксей ІІ, які—як падкрэсьліваюць назіральнікі- вельмі рэдка зьдзяйсьняе замежныя падарожжы. Ён саслужыў Сьвятую Імшу ды падпісаў пасланьне. У гэтым дакуманце прадказана, што ў наступным 2009-м годзе на запрашэньне Патрыярха Канстантынопаля адбудзецца ў Фанар сустрэча кіраўнікоў Аўтакефальных Праваслаўных Цэркваў. Мае яна прычыніцца да прадухіленьня падзелаў ў праваслаўным сьвеце. Адначасна пасланьне ўздымае важныя праблемы сучаснага сьвету. Удзельнікі закончанай 12-га кастрычніка сустрэчы ў Стамбуле лічаць, што трэба адрачыся ад нацыяналістычных, этнічных ці ідэалагічных экстрэмізмаў. Адобрываюць сьвецкасьць дзяржавы, зьвяртаюць аднак увагу, што гэта не можа абазначаць выкіданьне рэлігіі з жыцьця народу. У спасланьні да глабальнага фінансавага крызісу заклікаюць да справядлівасьці і грамадзкае салідарнасьці ў эканоміі.








All the contents on this site are copyrighted ©.