2008-10-13 13:45:10

У рыме моцна чакаюць на адкрыццё 7 Міжнароднага фестывалю сакральнай музыкі. Тым больш, што сярод слухачоў пажадаў быць Папа Бенедыкт 16


Фестываль за кароткі тэрмін заняў высокае месца ў вельмі багатай афішы культурных падзей Вечнага гораду. Венскі аркестр - славуты з часоў Моцарта - стаецца ягоным пастаянным удзельнікам Папа будзе прысутнічаць менавіта на ягоным канцэрце 13 кастр. пры выкананні 6 сімфоніі Антона Брукнера пад кіраўніцтвам дырыжора Крыстафа Эшэнбаха. А пачнецца само музычнае свята раней на 2 дні ў базіліцы святога Яна на Латэране . У 1 яго цыкле ў розных старажытных цэрквах рыма прагучыць арганная музыка. Вяршыняй 2-га цыклу станецца канцэрт твораў Мессіяна ў базіліцы св. луі Французскага, упрыгожанага Караваджам, і Монтэвердзі ды Брамса - у Санта Марія Маджоре - адной з галоўных каталіцкіх святынь свету.Тут слухачы першымі пабачаць адрэстаўраваную статую Філіпа 4 рукі вялікага скульптара Джанлоренцо Берніні.







All the contents on this site are copyrighted ©.