2008-10-13 13:54:37

Рым: кананізацыя чатырох Бласлаўлёных


Каталіцкая Царква мае чацьвёра новых Сьвятых. Папа Бэнэдыкт 16 у нядзелю 12-га кастрычніка, перад поўднем, адслужыў урачыстую Сьвятую кананізацыйную Імшу на Плошчы Сьвятога Пятра. Новыя сьвятыя гэта: італьянскі сьвятар, швейцарская місіянарка, якая працавала ў Эквадоры і Калюмбііі, індуская законнціца ды сьвецкая тэрцыярка з Эквадору. Вось некаторыя важнейшыя падзеі з іхняга жыцьця.
Новы Сьвяты айцец Каетан Эррыко нарадзіўся ў 1791-м годзе пад Нэапалям, памёр там у 1860-м годзе маючы 69-ць гадоў. Як сьвятар поўнасьцю аддаўся паслузе церпячым. Адведваў няўлечна хворых ды вязьняў. Днём і ноччу аж да самай сьмерці спавядаў. Пра духоўную параду зьвярталіся да яго як біскупы і кароль Нэапалю так і ўбогія. Дзеля паслугі міласэрнасьці айцец Каетан Эррыко заснаваў Зграмаджаньне Місіянароў Найсьвяцейшага Сэрца Ісуса і Марыі. Быў Бэатыфікаваны ў 2002-м годзе Папам Янам Паўлам ІІ.
Швейцарская эвангэлізатарка Эквадору і Калюмбіі Вэрэна Бутлер нарадзілася ў 1848-м годзе ў вясковай швейцарскай сям”і, але місійнае пакліканьне завяло яе да Лацінскае Амэрыкі. У Швейцарыі ўступіла да закону францішканак, дзе прыняла імя Марыя Бэрнарда. У Эквадоры заснавала Зграмаджаньне Францішканак Місіянарак Дапаможніцы Марыі. Яго харызмаю было пашыраньне Божага Каралеўства цераз учынкі міласэрнасьці. Калі выбухла там перасьледаваньне Царквы і законаў, мусіла перанесьціся да Картагэны ў Калюмбіі. Законніца Марыя Бэрнарда асталася там 29-ць гадоў. Памерла ў 1924-м годзе. Бэатыфікаваў яе ў 1995-м годзе Ян Павал ІІ.
У апошнім часе насіляецца перасьледаваньне хрысьціян у Індыі дык зыйшлася з гэтым першая кананізацыя індускі ў гісторыі гэтае краіны. Анна, так яе сьвецкае імя, нарадзілася ў 1910-м годзе ў Кэралі. Узяўшы прыклад са Сьвятой Тэрэзы ад Дзіцятка Ісуса ўступіла ў возрасьце 18-ці гадоў да Зграмаджаньня Клярысак Трэцяга Закону Сьвятога Францішка. Там нададзена ёй імя Альфонсы ад Непарочнага Зачацьця. Міма слабога здароў”я асталася вернаю пакліканьню, ахвяроўваючы Богу ўсе цярпеньні. Перанесла іх аж да сьмерці маючы няпоўных 36-ць гадоў. Памерла ў 1946-м годзе. Бэатыфікаваў яе ў часе свайго Апостальскага Падарожжа ў Індыю ў 1986-м годзн Ян Павал ІІ як першую індыйскую Бласлаўлёную.
Сьвецкая тэрцыярка Нарцыза нарадзілася ў Эквадоры ў 1833-м годзе. Астаючыся ў сьвецкім стане, вяла жыцьцё як законніца, па прыкладзе першай Сьвятой Эквадору Марыі Анны ад Ісуса дэ Парэдэс і Флорэс, якая ў 17-м стагоддзі выбрала такі спосаб жыцьця. Па яе прыкладу Нарцыза малілася і ахвяравала цярпеньні за наверненьне грэшнікаў. Склала прыватныя шлюбы чыстаты, ўбоства і паслухмянасьці. Памерал ў Ліме ў 1869-м годзе, маючы 37-м гадоў. Бэатыфікаваў яе ў 1992-м годзе Ян Павал ІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.