У аўторак 14-га кастрычніка, хрысьціяне ўсходняе традыцыі, ўшаноўваюць Сьвята Пакравы
Найсьвяцейшай Багародзіцы. З гэтае нагоды з Капліцы Ватыканскага Радыё будуць перадавацца
дзьве Літургіі ўсходняга абраду. І так, а гадзіне 9.15 паводле беларускага часу,
будзе перадавацца ўсходняя Літургія ў візантыйска-ўкраінскім абрадзе. Можна будзе
яе слухаць на кароткіх хвалях 31-го ды 25-ці мэтраў, як таксама на сярэдняй хвалі
1.611-ць кілагерцаў. За тое, а гадзіне 11.30 паводле менскага часу, будзе высылаццв
Літургія ў візантыйска-славянскім абрадзе з казаньнем па-расейску. Слухайце яе
на кароткіх хвалях 25-ці, 19-ці ды 16-ці мэтраў, як таксама на сярэдняй хвалі 1.611-ць
кілагерцаў. Жадаем добрага прыёму.