2008-10-10 13:52:10

Сынод Біскупаў: Біблія ў Літургіі і душпастырстве


У выступленьнях сынадальбных айцоў зноў вярталася тэма казаньняў і яе мовы, Слова Божага ў Літургіі. Напрыклад кардынал Станіслаў Дзівіш гаварыў аб патрэбе перадуманьня нанава месца Бібліі ў фармацыі сэмінарыстаў. На думку краўкаўскага мітрапаліта Сьвятое Пісаньне павінна быць для сэмінарыстаў не толькі прадметам вучобы, але таксама асноўным элемэнтам духоўнага жыцьця.
Прэфэкт Кангрэгацыі Каталіцкае Адукацыі кардынал Грахалеўскі прысьвяціў сваё выступленьне ўкладу касьцельных выхаваўчых устаноў у адстараняньні рэлігійнае абыякавасьці, якая пашыраецца, ў тым таксама няведаньня Бібліі. Падкрэсьліў патрэбу як найшырэйшага распаўсюджваньня рэлігійных ведаў каталіцкімі цэнтармі навучаньня ды неабходнасьць павароту асноўнага выкладу тэалогіі на вышэйшых навучальных установах, якімі кіруе Касьцёл.
За тое арцыбіскуп Пэта спаслаўся да цяжкіх дасьведчаньняў католікаў Казахстану, калі асноўнаю формаю малітвы быў Ружанец. Мітрапаліт Астаны падкрэсьліў, што менавіта гэтая простая форма роздумаў над Словам Божым дазволіла многім сасланым зьберагчы веру і чалавечую годнасьць








All the contents on this site are copyrighted ©.