Мітрапаліт Кандрусевіч прыймае ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі
ў БДУ
10–11 кастрычніка 2008 г. у будынку юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага
універсітэта ў Мінску (вул. Ленінградская, 8) адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя
«Нацыянальная дзяржаўнасць і еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы» і Круглы стол на тэму
«Еўрапейская інтэграцыя і права фінансавых паслуг». У канферэнцыі прыме ўдзел Мітрапаліт
Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які выступіць з дакладам на тэму
«Quo vadis Europa? Хрысціянскія каштоўнасці ў кантэксце еўрапейскай інтэграцыі».
У
навукова-практычнай канферэнцыі таксама прымуць удзел выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі
вышэйшых навучальных установаў.
У рамках канферэнцыі будуць працаваць наступныя
секцыі: «Еўрапейская канстытуцыйная прастора як аснова інтэграцыі», «Еўрапейская інтэграцыя
і рух капіталу», «Барацьба з правапарушальнікамі як фактар стабільнага развіцця Еўропы»,
«Сацыяльнае і працоўнае права ва ўмовах інтэграцыйных працэсаў», «Праблемы экалагічнай
бяспекі ва ўмовах еўрапейскай інтэграцыі».