2008-10-10 13:43:50

30-ць гадоў, як Мітрапаліт Філярэт узначаліў БПЦ


10 кастрычніка 1978 году патрыях Пімен і сінод Рускай праваслаўнай царквы прызначыў мітрапаліта Філарэта мітрапалітам Менскім і Беларускім.
***
Мітрапаліт Філарэт (Кірыла Варфаламеевіч Вахрамееў) нарадзіўся ў 1935 г. у Маскве, у сям’і служачых. Ягоны дзед, Аляксандар Іванавіч, быў вядомы яраслаўскі купец, з 1913 г. патомны дваранін.
Бацька — выкладчыкам Гнесінскай музычнай вучэльні, маці і старэйшая сястра — музычнымі пэдагогамі.
Уладыка Філарэт скончыў маскоўскія духоўныя сэмінарыю (1957) і акадэмію (1961). У 1959 г. прыняў манаства. З 1965 г. — япіскап Ціхвінскі, у 1966—1973 гг. япіскап Дзьмітраўскі, рэктар маскоўскіх духоўных сэмінарыі і акадэміі.
З 10 кастрычніка 1978 г. — мітрапаліт Менскі і Беларускі, адначасова да 1984 г. патрыяршы экзарх Заходняй Эўропы. З 16 кастрычніка 1989 г. патрыяршы экзарх усяе Беларусі.
З 1992 г. поўны тытул -- мітрапаліт Менскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, сьвяшчэнна-архімандрыт Сьвята-Усьпенскага Жыровіцкага манастыра.








All the contents on this site are copyrighted ©.