2008-10-09 15:41:22

У Тбілісі праходзіць міратворчы сімпозіум "Дыялог цывілізацый -- адукацыя як сродак супрацоўніцтва". Ён скліканы на ініцыятыву Каталікоса Патрыярха ўсяе Грузіі Іліі 2-га.


Навукоўцы , рэлігійныя і грамадскія дзеячы з Арменіі, Расіі, Балгарыі, Англіі, Германіі, Галандыі, Італіі, Літвы, Ірану і Польшчы, Чэхіі і ЗША імкнуцца сваімі працамі прыпомніць свету аб тым, што сумеснымі намаганнямі можна абараніць і развіць прынцыпы ўсеагульнага міру, талерантнасці і гуманізма. Форум завяршае святкаванні 75-годдзя з дня нараджэння т 30-годдзя інтранізацыі Каталікоса Іліі. У складаныя перыяды найноўшай гісторыі Каталікос-Патрыярх прадпрымаў і працягвае актыўныя высілкі для змякчэння напружанасці між рознымі палітычнымі сіламі ў Грузіі і нармалізацыі адносінаў з іншымі дзяржавамі.
Прыгадаем, што грузіны аднымі з першых на дзяржаўным узроўні прынялі хрысціянства - у 4 стагоддзі. каля 85 прац. вызнаюць праваслаўе, паўтара прац-ты - католікі.Ёсць тут і мусульмане - 9 працэнтаў ад 4 з паловай мільёнаў насельніцтва.







All the contents on this site are copyrighted ©.