2008-10-09 12:57:09

У чацвер, 9 кастрычніка Папа Бенедыкт 16 старшынстваваў цэлебрацыі святой задушнай Імшы памяці Папы Пія 12, які памёр 50 гадоў таму назад.


(Голас Папы):" У гады, прыціснутыя таталітарызмамі і сусветнымі канфліктамі, Пій 12 сведчыў, што толькі ў Хрысце ёсць сапраўдная надзея для чалавека",- сказаў Папа. У часе амеліі Яго святасць , абапіраючыся на Кнігу Сіраха і пасланні апостала Пятра прыпомніў постаці папаў-папярэднікаў : Льва 13,Пія 10, Бенедыкта 15 і Пія 11, падкрэсліваючы асабліва цярпенне і дыпламатычнасць таго Папы, на пантыфікат якога прыйшлося ліхалецце 2 Сусветнай вайны і часы цяжкага аднаўлення нармальнага жыцця. Пасля выбуху нянавісці і жудасных пераследванняў мільёнаў людзей, наступствы працягваліся "халоднай вайной". Асабліва падкрэсліў сённяшні наступнік апостала Пятра сілу любові, якую меў Пій 12."Любоў наталяла яго сілаю заступацца за пераследаваных, не робячы аніякіх розніц па этнічнаму, рэлігійнаму ці палітычнаму прызнаку.Ён сказаў сваім блізкім у гады актыўных баявых дзеянняў : "Не пакіну Рым, нават калі мне наканавана загінуць". Малітваю і дыпламатыяй сакрэтнасці Папа Пачеллі здолей захаваць Рым як адкрыты горад і зберагчы асноўныя матэрыяльныя каштоўнасці сусветнае Царквы, яктаксама і сотні тысяч жыццяў, у першую чаргу -яўрэйскіх." У прыватнасці, Бенедыкт 16 сёння прыпомніў словы з дзённіка прэм'ера Ізраіля славутай Голды Мейер:"Калі самае страшэннае вынішчэнне абрынулася на наш народ, напрацягу 10 гадоў нацысцкага тэрору голас Пантыфіка ўзнімаўся на абарону ахвяраў". У манастырах, сем'ях католікаў знайшлі перахову і выратаванне тысячы людей. Далей сёння Папа пашкадаваў, што гістарычныя дыскусіі сказілі праўду адносна земскага жыцця і дзеянняў Папы Пія 12, падкрэсліўшы, што маюцца шматлікія дакуманты , да якіх ёсць доступ усім жадаючым аднайсці факты. (Голас Папы):"-Дарагія браты і сёстры!, - сказаў на заканчэнне Бенедыкт 16.- Памолімся, каб ішла ў рэчышчы дабрапраўды падрыхтоўка да беатыфікацыі Слугі Божага Пія 12, памятуючы, што для яго была ідэалам сапраўдная святасць. "







All the contents on this site are copyrighted ©.