Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 8-га кастрычніка
Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў
з кожнага кутку сьвету. У сваёй сёньняшняй катахэзе Бэнэдыкт 16 гаварыў аб
Айцах Царквы. Сьвяцейшы Айцец прывёў многа высказваньняў Апостала Паўла, якія
выяўляюць яго стаўленьне да Ісуса з Назарэту, значыць да так званага Ісуса Гістарычнага.
У Другім Пасланьні да Карынцыянаў Павал піша Такім чынам і
мы адгэтуль нікога ўжо не ведаем у целе але калі нават і паводле цела мы пазналі Хрыста
то ўжо больш не ведаем Яго ў такі спосаб”. Апостал прызнае, што ў мінулым пэрыядзе
ягонае пазнаньне Хрыста абапіралася на катэгорыях чыста чалавечых. Хаця не меў нагоды
з Ім пазнаёміцца асабіста прыкмячаў у Ім звычайнага чалавека, не ашуканца ці пракляцце
для Ізраіля. Пасьля дасьведчаньня пад Дамаскам- сказаў Папа Бэнэдыкт 16-ы ў часе
сёньняшняе катахэзы- Павал заўважвае, што Ісус з Назарэту ёсьць спадкаемцам Патрыярхаў,
нашчадкам Давіда, ў якім ажыцьцяўляюцца прароцтвы Старога Запавету. У сваіх Пасланьнях
Павал спасылаецца да навучаньня Ісуса, хаця не пералічвае Яго імя, заступаючы яго
акрэсьленьнем Госпад, якое спасылаецца да факту Уваскрасеньня. Ва ўсім сваім навучаньні-
сказаў на заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец- Павал не гаворыць аб Ісусе як аб
кімсьці, хто належыць да гісторыі, да мінуўшчыны. Ісус Хрыстос паводле яго ёсьць
перад усім Жыцьцём нашага жыцьця тут і цяпер. На заканчэньне аўдыенцыі
Папа прывітаў ўсіх вернікаў асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы
на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.