2008-10-01 14:03:42

Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 1-га кастрычніка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Бэнэдыкт 16 зноў гаварыў аб Сьвятым Паўлу. Пазнаёміў вернікаў і паломнікаў з двума здарэньнямі, якія сьведчылі аб вялікай пашане Сьвятога Паўла адносна Сьвятога Пятра ды іншых Апосталаў.
Тыя здарэньні гэта Ерузалімскі Сабор ды інцыдэнт у Антыёхіі Сырыйскай.
RealAudioMP3
14-ць гадоў пасьля свайго наверненьня Апостал Павал вярнуўся разам з Барнабаю і Цітам у Ерусалім, каб абмеркаваць з іншымі Апосталамі напрамкі сваёй эвангэльскай паслугі. Вынікам сустрэчы, якую прызнана за Першы Сабор, было адабрэньне ўздыманых Паўлам дзеяньняў сярод паганаў. Сабор стаў выяўленьнем адзінства сярод Апосталаў і адкрытасьці Царквы для ўсіх. Прызнана- працягваў Папа ў часе сёньняшняе аўдыенцыі- што Закон Майсея не будзе ўжо абавязваць хрысьціян, якія навярнуліся з паганства а знакам свабоды пасьлядоўнікаў Хрыста будзе служэньне братам, асабліва патрабуючым. Даючы гэтаму выяўленьне Сьвяты Павал перадаў узнос, які Супольнасьць ім заснаваная сярод паганаў, сабрала для Ерусалімскае Царквы.
Інцыдэнт у Антыёхіі- працягваў Сьвяцейшы Айцец – тычыўся няшчырага стаўленьня Апостала Пятра да братоў у часе спажываньнч пасілкаў, у якіх удзельнічалі верныя, што выводзіліся з юдаістычнае традыцыі і па-рознаму ставіліся адносна неабходнасьці перасьцераганьня рытуальных правілаў Старога Запавету. Апостал Павал прыпомніў, што ўсе, якія належаць да Царквы ёсьць свабоднымі ад зьбераганьня старых правілаў. Абмен думкамі, дыялог і шуканьне еднасьці ў Духу Сьвятым- сказаў на заканчэньне аўдыенцыі Бэнэдыкт 16- дапамаглі адчытаць Апосталам сапраўдны памер Эвангэльскае Праўды аб апраўданьні ў Хрысьце.


На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.