2008-09-30 13:19:58

Прэзэнтацыя кнігі прысьвечанай Бласлаўлёнаму кс. Міхалу Сапоцько



У нядзелю 28 верасня 2008 г. у Беластоку ў Польшчы адбылася беатыфікацыя Слугі Божага кс. Міхала Сапоцькі. Разам з тысячамі пілігрымаў у гэтай урачыстасці прынялі ўдзел шматлікія іерархі, святары, манахі і сёстры законныя з Польшчы, Літвы, Беларусі і іншых краінаў. У межах беатыфікацыйных урачыстасцяў вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ахвяравалі санктуарыю Божай Міласэрнасці ў Беластоку ікону благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі.


Беатыфікацыя Слугі Божага кс. Міхала Сапоцькі сталася вялікім святам Божай Міласэрнасці.
«Для Каталіцкай Царквы ў Беларусі благаслаўлёны святар Міхал Сапоцька — ураджэнец беларускай зямлі — гэта асаблівы дар Божы: новы Заступнік перад міласэрным Хрыстом, руплівым апосталам якога быў ва ўсім сваім святарскім служэнні кс. Міхал», — адзначыў у сувязі з гэтай падзеяй Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі.
З нагоды беатыфікацыі Слугі Божага кс. Міхала Сапоцькі Грэка-каталіцкі санктуарый Хрыста Чалавекалюбцы ў Маладэчне — пры супрацоўніцтве Грэка-каталіцкай парафіі Сьвятапакутніка Язафата ў Полацку — выдаў кнігу пастулатара беатыфікацыйнага працэсу, Падсакратара Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў монсіньёра Кшыштафа Ніткевіча, у перакладзе з італьянскай мовы а. Андрэя Крата. У кнізе «На шляхах Божай Міласэрнасьці. Блаславёны Міхал Сапоцька — духоўнік сьвятой Фаустыны» коратка, змястоўна і кампетэнтна прадстаўляецца жыццёвы шлях благаслаўлёнага кс. Міхала — нястомнага Апостала Божай Міласэрнасці.
Выдаўцы спадзяюцца, што гэтая кніга дапаможа шматлікім хрысціянам Беларусі духоўна асэнсаваць каштоўнасць і актуальнасць сведчання благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі пра Божую Міласэрнасць.


Першая прэзентацыя кнігі монс. Кшыштафа Ніткевіча мела месца ў Беластоку, у санктуарыі Божай Міласэрнасці ў нядзелю 28 верасня пасля ўрачыстай беатыфікацыі.












All the contents on this site are copyrighted ©.