Папа разьвітаўся з Кастэльгандольфо ды сустрэўся з біскупамі Казахстану
У аўторак 30-га верасьня Папа Бэнэдыкт 16 вярнуўся ў Ватыкан. Ужо пры нагодзе багародзічнае
малітвы “Анёл Гасподні” ў нядзелю 28-га верасьня ён разьвітаўся з жыхарамі Кастэльгандольфо.
У панядзелак пасьля абеду адбылася традыцыйная аўдыенцыя з падзякаю для тых, якія
ў асаблівы спосаб сачылі за знаходжаньнем Папы ў гэтым гарадку. На штогадовую сустрэчу
згодна са звычаям запрошана: біскупа дыяцэзыі Альбано, да якой належыць Кастэльгандольфо,
мясцовага пробашча, законніцы, што там працуюць, бурмістра ды гарадзкія ўлады. Да
яго ўдзельнікаў далучыўся таксама пэрэсанал папскае летняе рэзыдэнцыі, ватыканская
жандармэрыя і Швейцарская Гвардыя ды італьянскія карабінеры і салдаты вайсковае авіяцыі,
якія выконваюць службу ў часе палётаў Папы верталётам і самалётам. Апрача таго
на прыватных аўдыенцыях у панядзелак 29-га верасьня Бэнэдыкт 16 прыняў пяцёх біскупаў
з Казахстану, якія прыбылі з візытам “ад Ліміна”, ў тым ліку арцыбіскупа Тамаша Пэту
з Астаны, які кіруе тамашнім Эпіскапатам.