2008-09-29 12:51:03

Казулін- кандыдат на ўзнагароду імя А. Сахарава


Экс-кандыдат у прэзыдэнты, былы палітвязень Аляксандар Казулін увашоў у лік кандыдатаў на прэмію Эўрапейскага парлямэнту „За свабоду думак” імя Андрэя Сахарава. Другім кандыдатам зьяўляецца кітайскі праваабаронца Ху Джыа, які ў дадзены момант знаходзіцца ў зьняволеньні, трэці кандыдат – гэта старшыня незалежнай выбарчай камісіі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Эбот Апалінарый Малу Малу.
Ляўрэат прэміі Сахарава стане вядомы ў сярэдзіне кастрычніка, а ўручэньне ўзнагароды адбудзецца 17 сьнежня.
Эўрапейскі парлямэнт уручае прэмію з 1988 году. Гэта грашовая ўзнагарода памерам 50 тысяч эўра.
Прадстаўнікі Беларусі двойчы атрымлівалі ўзнагароду Эўрапарлямэнту: у 2004 годзе Асацыяцыя беларускіх журналістаў, у 2006 – Аляксандар Мілінкевіч.








All the contents on this site are copyrighted ©.