2008-09-29 12:29:30

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 28-га верасьня


А паўдні гэтага дня Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі ў Кастэльгандольфо, каб супольна з ім адгаварыць гэтую марыйную малітву. Сваё разважаньне, перад адгаварэньнем гэтае малітвы, Бэнэдыкт 16 прысьвяціў цноце пакоры, спаслаўся да імшальных чытаньняў ды да прыкладу Папы Яна Паўла І-га. 28-га верасьня прыпадала 30-я гадавіна ад сьмерці гэтага Папы. Абмяркоўваючы эвангэльскую прыповесьць аб двух сынах, Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў, што яна паказвае асаблівую любоў Ісуса да грэшнікаў, якія навяртаюцца ды адначасна вучыць нас, што каб прыняць дар збаўленьня трэба пакорнасьці. Пакорнасьць –Humilitas- была таксама прыкметаю Яна Паўла І-га.
RealAudioMP3
Гэтае адзінае слова зьмяшчае істоту хрысьціянскага жыцьця і паказвае неабходную цноту тых, якія ў Касьцеле пакліканыя да выконваньня ўлады. У часе адной з чатырох Агульных Аўдыенцый, якім старшынстваваў у часе свайго кароткага Пантыфікату, Ян Павал І сказаў між іншым: “абмяжуюся да даручэньня вам адной цноты, вельмі дарагой Госпаду, які сказаў нам: навучайцеся ад Мяне, бо Я ціхі і лагоднага (пакорнага) сэрца... Нават, калі зьдзейсьніце вялікія рэчы, паўтарайце: мы непрыдатныя слугі” і дадаў: “Імкненьне ў нас зусім адваротнае: менавіта хочам паказацца”. Пакорлівасьць мы можам прызнаць за яго духоўны тэстамэнт.
Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў што , між іншым, гэтая прыкмета зрабіла тое, што міма толькі 33-х днёвага пантыфікату Ян Павал І на трывала запісаўся ў нашых сэрцах. Бэнэдыкт 16 зрабіў заклік да вернікаў, каб па прыкладу Папы Яна Паўла І-га зьберагалі цноту пакорлівасьці. На заканчэньне разьвітаўся з жыхарамі Кастэльгандольфо, таму што 30-га верасьня вернецца са сваей летняй рэзыдэнцыі ў Ватыкан. Прыпомніў таксама, што 19-га кастрычніка адведае Санктуарый Ружанцовай Божай Маці ў Пампэях.
Вітаючы вернікаў з Польшчы Бэнэдыкт 16 гаварыў аб новым Бласлаўлёным ксяндзу Сапоцько. Папа спаслаўся да словаў Яна Паўла ІІ-га і даручыў усіх “Богу багатаму ў міласэрнасьць”.
RealAudioMP3
Ксёндз Міхал Сопоцько, распаўсюджвальнік культу Божае Міласэрнасьці ды спаведнік сястры Фаўстыны, быў вынесены да хвалы алтароў 28-га верасьня. Акт Бэатыфікацыі ў імені Папы зьдзейсьніў ў Беластоку арцыбіскуп Анджэлё Амато, Прэфэкт Кангрэгацыі да Кананізацыйных Спраў. Сьвятая Імша была адпраўлена на плошчы перад Санктуарыям Божае Міласэрнасьці ў якім быў пахаваны ксёндз Міхал Сопоцько. У Імшы прыняло ўдзел каля 80-ці тысяч вернікаў з Польшчы і з-за мяжы, ў тым ліку мітрапаліта мінска-магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Прысутным быў Праваслаўны арцыбіскп Беластока Якуб.








All the contents on this site are copyrighted ©.