2008-09-27 10:42:22

У Гродзеньскай Вышэйшай Духоўнай Сэмінарыі распачаўся новы навучальны год


Новы навучальны год распачаўся ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Да заняткаў сёлета прыступілі 63 семінарысты. З 29 верасня па 3 кастрычніка бягучага 2008 г. для іх будуць арганізаваны духоўныя рэкалекцыі, якія будзе праводзіць а. Юзаф Макарчык OFMConv, пробашч гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай.


Інаўгурацыя новага навучальнага года адбудзецца 11 кастрычніка. У гэты дзень у 12.00 у фарным касцёле біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч будзе цэлебраваць урачыстую святую Імшу, у якой прымуць удзел студэнты і выкладчыкі семінарыі. Падчас Літургіі 7 студэнтаў трэцяга курса ўпершыню апрануць сутаны.


На першы курс семінарыі ў гэтым годзе паступілі 10 чалавек. З 13 па 22 верасня яны прайшлі так званы ўступны курс: мелі магчымасць сустрэцца з біскупам Аляксандрам Кашкевічам, пазнаёміцца з рэктарам, духоўным айцом і выкладчыкамі семінарыі, а таксама здзейсніць шэраг экскурсій і азнаёміцца з гістарычнымі і культурнымі помнікамі ў Гродне. Па традыцыі першакурснікі прынялі ўдзел у набажэнстве Крыжовага шляху ў санктуарыі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Капцёўцы.










All the contents on this site are copyrighted ©.