2008-09-25 14:06:08

Кардынал Каспэр: экумэнічны "цуд" у Люрдзе


23 верасня 2008 г. у Люрдзе (Францыя) кардынал Вальтэр Каспер, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, будзе цэлебраваць святую Імшу, падчас якой кіраўнік Англіканскай Епіскапальнай Царквы арцыбіскуп Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс прамовіць гамілію. У праграму каталіцка-англіканскай пілігрымкі таксама ўваходзіць малітва пры Масабэльскім гроце.


Упершыню ў гісторыі ў Люрд прыбыла дэлегацыя Англіканскай Епіскапальнай Царквы на чале з арцыбіскупам Кентэрберыйскім Роўэнам Уільямсам. Дэлегацыя прымае ўдзел у юбілейных урачыстасцях у межах пілігрымкі англійскіх католікаў.


Кардынал Вальтэр Каспер сцвярджае, што гэта падзея з’яўляецца выразным знакам духоўнага экуменізму: «Гэту падзею можна назваць цудам, Люрд жа славіцца сваімі цудамі. Хіба гэта не цуд, што англікане і католікі разам са сваімі біскупамі прабываюць там разам! (...) Гэта значная падзея духоўнага характару, а значыць — не палітычнага і не тэалагічнага. Бо менавіта духоўнасць з’яўляецца сэрцам і цэнтрам экуменізму. Я лічу, што Марыя дапаможа гэтай нашай экуменічнай пілігрымцы».


«Той факт, што столькі англіканаў мела жаданне прыехаць у Люрд, сведчыць пра тое, што многія з іх адчуваюць сябе блізка Каталіцкага Касцёла і марыйнай пабожнасці, — адзначыў кардынал Каспер. — Для нас гэта вельмі пазітыўны знак, які мы хацелі б падтрымаць. Вельмі знамянальным сігналам з’яўляецца прысутнасць Кентэрберыйскага арцыбіскупа. Наш супольны каталіцка-англіканскі дакумент трохгадовай даўнасці „Марыя — лаская і надзея ў Хрысце“ быў вельмі пазітыўным. У ім дэкларавалася, можа, і не поўная згоднасць, але, прынамсі, значная ступень аднадушнасці ў адносінах да Марыі. Гэта мае вялікае значэнне, бо ў мінулым гэтая тэма была надзвычай палемічнай. Экуменізм — гэта справа не толькі тэалогіі, але таксама канкрэтнай набожнасці людзей, і мы робім крок у гэтым напрамку».










All the contents on this site are copyrighted ©.