2008-09-24 14:18:27

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 24-га верасьня



Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Папа Бэнэдыкт 16 прыбыў на яе са сваей летняй рэзыдэнцыі у Кастэльгандольфо. Прыбыло на аўдыенцыю многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Бэнэдыкт 16 гаварыў аб кантактах Сьвятога Паўла з Апосталамі. Сьвяты Павал хаця жыў у часах Ісуса ніколі з Ім не сустрэўся. Дзеля гэтага пасьля асьвятленьня, якое атрымаў пад Дамаскам, адчуў патрэбу сустрэцца з першымі вучнямі Настаўніка. У Пасланьні да Галятаў Павал расказвае аб сваіх сустрэчах з Пятром, Якубам, Янам ды іншымі Апосталамі.
RealAudioMP3
У Пятра гасьціўся 15-ць дзён і пазнаёміўся з яго сьведчаньнем. З гэтага сьведчаньня Павал за найбольш істотны сэнс Павал прызнае словы Ісуса, сказаныя ў часе Апошняе Вячэры, ўстанаўленьне Эўхарыстыі, сьмерць Хрыста ды палажэньне Яго ў Гроб, Уваскрасеньне 3-га дня ды зьяўленьне Уваскрослага Пятру і 12-цю.
Сустрэчы з Апосталамі- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Папа- давялі Паўла вываду, што ён не годны параўноўваць сябе з тымі, якія мелі магчымасьць жыць побач Хрыста і ўдзельнічаць ў Ягонай дзейнасьці. Адначасна аднак усьведамляе сабе, што дзякуючы Божай Ласцы ён быў уведзены ў круг першых сьведкаў Уваскрасеньня. Гэта сьцвярджае ў словах: “Ці я, ці іншыя, так навучаем, каб вы паверылі”.


На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.