2008-09-23 14:14:00

Бэнэдыкт 16 да ўдзельнікаў курсу для "маладых" біскупаў


Да Году Сьвятога Паўла і да Сыноду Біскупаў, які ўжо набліжаецца і будзе прысьвечаны Божаму Слове, спаслаўся Папа, прыймаючы 22-га верасьня ў Кастэльгандольфо толька што назначаных новых біскупаў. Яны ўдзельнічаюць у сустрэчы, якая была зарганізаваная спэцыяльна для іх Кангрэгацыяю да спраў Біскупаў і Кангрэгацыяю да спраў Усходніх Цэркваў. Біскупам, якія толька што пачынаюць сваю паслугу, Бэнэдыкт 16 указаў Апостала Народаў як прыклад сьвятасьці і любові да Хрыста.
“Першым духоўным і апостальскім абавязкам біскупа мусіць быць жыцьцё поўнае эвангэльскае дасканаласьці- сказаў Папа. Сярод сродкаў, якія яму дапамагаюць на духоўнай дарозе ёсьць, перад усім, Слова Божае. Яно мусіць займаць цэнтральнае месца ў жыцьці і місіі біскупа. “Раней чым стане тым, які перадае Божае Слова, біскуп разам са сваімі сьвятарамі і як кожны вернік павінен быць слухачом гэтага Слова”. Заахвочваю вас затым- зьвярнуўся Папа да новых біскупа- каб вы даручаліся штодзённа Божаму Слову, каб быць настаўнікамі веры і сапраўднымі выхавацелямі сваіх вернікаў”. Але каб змагацца з вялікімі выклікамі сэкулярызму, які ўласьцівы сучаснаму грамадзтву, неабходным ёсьць, каб біскуп штодзённа абмяркоўваў Слова Божае ў малітве. Тады будзе добрым яго абвяшчальнікам і настаўнікам, які ўмее Яго паясьніваць, бараніць і перадаваць іншым”
У гэтай сустрэчы, якая праходзіць у Рыме прыймае ўдзел 120-ць біскупаў, якіх Папа назначыў у апошнім часе.








All the contents on this site are copyrighted ©.